КОНКУРС ПРАЕКТНЫХ ПРАПАНОЎ
АД BELARUS BEEHIVE 2.0
Belarus Beehive 2.0 запускае конкурс грантаў для арганізацый грамадзянскай супольнасці, мэтай якога з’яўляецца падтрымка ініцыятыў, што спрыяюць дэмакратычным зменам.
Праекты, скіраваныя на актывізацыю грамадскай дзейнасці
і ўмацаванне салідарнасці, могуць атрымаць фінансаванне
да 60 тыс. еўра.
Ва ўмовах рэпрэсій і ціску на грамадзянскую супольнасць у Беларусі Belarus Beehive 2.0 абвяшчае конкурс грантаў для НДА, каб падтрымаць праекты, заснаваныя на падыходзе, пры якім мноства малых, але сістэматычных, мэтавых і скаардынаваных дзеянняў ці зменаў вядзе да значнага ўплыву або выніку ў агляднай будучыні для Беларусі.
Мы шукаем ініцыятывы, здольныя не толькі натхняць беларусаў,
але і гарантаваць бяспеку і падтрымку ўдзельнікам грамадскага руху, а таксама павышаць эфектыўнасць АГС на шляху дэмакратычных зменаў. Важна, каб гэтыя праекты спрыялі аб’яднанню людзей вакол канкрэтных дзеянняў дзеля абароны справядлівасці і свабоды,
тым самым падтрымліваючы дух салідарнасці.
Прыярытэт будзе нададзены праектам, што спрыяюць умацаванню грамадзянскай салідарнасці і развіццю бяспекі, даюць усебаковую падтрымку ахвярам рэпрэсій, надаюць перавагу міжсектаральнай дзейнасці і вядуць да канкрэтных зменаў.
Мэта конкурсу –
Хто можа ўдзельнічаць :
Праекты могуць рэалізоўвацца самастойна
або ў партнёрстве.
падтрымаць ініцыятывы,
што спрыяюць дэмакратычным пераменам у Беларусі.
-
Зарэгістраваныя арганізацыі грамадзянскай супольнасці (АГС) як у Беларусі, так і за яе межамі.
-
Нефармальныя групы беларусаў як у Беларусі,
так і за яе межамі.
Тэматычныя лоты:
01.
Падтрымка праектаў АГС для працы
з мэтавымі групам і змянення іх стану.
*АГС — арганізацыі грамадзянскай супольнасці
02.
Арганізацыйнае развіццё АГС у бок узмацнення.
03.
Падтрымка кааліцый, сетак
і партнёрстваў паміж АГС з мэтай зменаў.
ПАМЕРЫ ГРАНТАЎ
Памер гранта ва ўсіх ЛОТах пакрывае ўсе 100% выдаткаў праекта.
Тэрмін рэалізацыі:
Ад 2 да 12 месяцаў. Можна атрымаць больш за два гранты,
але ў розных лотах.
Апошні тэрмін падачы заяўкі на конкурс № 1 – 01.05.2024.
Наступныя запланаваныя конкурсы :
-
Лот 1: конкурс № 2 – 08.09.2024;
№ 3 – 31.01.2025;
№ 4 – 14.02.2025;
№ 5 – 24.04.2025.
-
Лоты 2 і 3: конкурс
№ 2 – 08.09.2024,
№ 3 – 14.02.2025.
Гэтая абвестка з’яўляецца толькі інфармацыйным паведамленнем.
Па ўсіх ЛОТах праектныя прапановы прымаюцца да 23.59
(час па Miнску, Belarus UTC/GMT +3:00 hours) у адпаведнасці з правіламі,
якія выкладзены ў дадзеным Палажэнні.